Soviet Barbara: Гісторыя Рагнара К'яртансана ў Маскве
Рэж. Гёйкур Ульфарсан | Ісландыя | 2023
Арт-перформанс ісландскага мастака ў цэнтры Масквы ператвараецца ў палітычны трылер. Хроніка, верагодна, апошняга паўнавартаснага культурнага дыялогу Расіі і Захаду, які спыніла ўварванне ва Украіну
90 хв.
Дакументальны
13 ЛІСТАПАДА ONLINE. З 00:00 ДА 23:59

У 1992 годзе, усяго праз два тыдні пасля распаду СССР, на расійскім тэлебачанні пачаўся паказ амерыканскай мыльнай оперы «Санта-Барбара», якая стала першым вялікім акном у заходні лад жыцця для мільёнаў постсавецкіх грамадзян. Праз трыццаць гадоў рэжысёр Гёйкур Ульфарсан адпраўляецца ў Маскву, каб назіраць за падрыхтоўкай новай працы метамадэрніста Рагнара К’яртансана, аднаго з самых вядомых сучасных мастакоў Ісландыі. На працягу 100 дзён ён плануе паставіць 100 першых серый серыяла ў выглядзе тэатральнай пастаноўкі з мясцовымі акцёрамі — часткай праекта стануць нават стваральнікі «Санта-Барбары» Джэром і Брыджыт Добсан. Канцэптуальны перформанс, які сам мастак называе «жывой скульптурай», павінен адбыцца ў новым Доме культуры ГЭС-2, размешчаным літаральна ў некалькіх сотнях метраў ад Крамля і адкрытым пад патранажам алігарха Леаніда Міхельсона. «Няўжо я проста пешка ў адбельванні рэпутацыі Расіі?» — рытарычна пытаецца К’яртансан, імкнучыся, тым не менш, прытрымлівацца прынцыпаў свабоднага мастацтва. Аднак навіны пра мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы, а таксама прадказанні хуткага ўварвання Расіі ва Украіну з кожным днём накладваюць на яго перформанс усё больш этычных дылем.
Пра фільм
Мова арыгіналу: англійская, руская, ісландская
Субцітры: беларускія | англійскія