Сталенне і сумневы сярод балгарскіх панэлек. Чарговая нон-фікшн драма пра жыццё аўтсайдара ад рэжысёра Таніслава Хрыстова («Незвычайнае жыццё дзяўчыны па імені Ві»; «Паўночнае ззянне»-2019)

новы погляд
81 хв.
Дакументальны
5 ЛІСТАПАДА ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
Геры — старшакласніца, якая жыве ў дзіцячым доме ў правінцыйным балгарскім горадзе Враца. Дзяўчына марыць паступіць ва ўніверсітэт на сацыяльнага педагога, каб дапамагаць такім жа кінутым дзецям, як і яна сама. Хутка выпускныя экзамены, і для Геры яны маюць большае значэнне, чым для ўсіх астатніх, бо пасля заканчэння школы ёй давядзецца пакінуць дзіцячы дом. Яна ўспамінае сваё мінулае жыццё са зводным старэйшым братам і хатні гвалт, які стаў прычынай распаду яе сям’і. Геры хоча высветліць, чаму бацькі кінулі яе і чаму яна ў выніку не трапіла да прыёмных бацькоў, ды сумняваецца, ці варта запрашаць маці на выпускны. Таксама ў дзяўчыны ёсць былы хлопец, які хацеў, каб яна кінула вучобу і пераехала з ім у Германію. Паўсядзённае жыццё Геры поўнае надзей і маленькіх радасцей, але хутка яе чакаюць новыя павароты лёсу. Ці здолее дзяўчына справіцца з імі і не паўтарыць памылкі дарослых?
Пра фільм
Мова арыгіналу: балгарская
Субцітры: беларускія | англійскія