04–21˚ лістападА’24

Лёд, які нас яшчэ трымае

Рэж. Арка Ок | Эстонія, Фінляндыя, Літва, Чэхія | 2023
Хаатычнае і філасофскае падарожжа па няўлоўнай ледзяной дарозе ў глыбінцы Эстоніі
63 хв.
Дакументальны
11 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59

Вы б рызыкнулі праехаць некалькі кіламетраў па замерзлай вадзе праз Балтыйскае мора? А для жыхароў паўночнага ўзбярэжжа Эстоніі гэта не толькі неабходнасць, але і шматвяковая традыцыя. Ледзяная дарога эканоміць дзясяткі кіламетраў паміж гарадамі Хаапсалу і Ноароотсі, а таксама мае асаблівае культурнае значэнне: на ёй праводзяцца этна-фестывалі і спаборніцтвы па драг-рэйсінгу. Шлях адкрываецца кожны год, але дарога — як прывід, бо ніхто не ведае дакладна, дзе і калі яна з'явіцца. Яануш, наглядчык дарогі, які сядзіць нібы каля варот раю, уважліва занатоўвае ўсе транспартныя сродкі — ад машын да веласіпедаў, — што перасякаюць мясцовасць, але не можа абяцаць, што пераправу адкрыюць заўтра: лёд з кожным днём растае ўсё хутчэй. Дакументаліст-эксперыментатар Арка Ок на працягу васьмі гадоў назіраў за мясцовымі карыстальнікамі дарогі — у выніку атрымалася іранічная і меланхалічная байка пра нястрымны бег часу і метафарычны лёд, які апошнім часам занадта тонкі, каб утрымаць нас усіх разам.

Пра фільм

Мова арыгіналу: эстонская
Субцітры: беларускія | англійскія

Глядзець трэйлер

Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава