Партрэт жанчыны ў прамяні: балючая споведзь мастачкі, якая разадрала гістарычныя раны і стала ахвярай сэксісцкага палявання на ведзьмаў
79 хв.
Дакументальны
10 ЛІСТАПАДА ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
8 лістапада, 19:00 Варшава, к/т Kinoteka
Прамень
Рэж. Аляксандр Лінд | Данія | 2023
Партрэт жанчыны ў прамяні: балючая споведзь мастачкі, якая разадрала гістарычныя раны і стала ахвярай сэксісцкага палявання на ведзьмаў
10 ЛІСТАПАДА ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
79 хв.
Дакументальны
8 лістапада, 19:00 Варшава, к/т Kinoteka
«Прамень» — дынамічны дакументальны фільм, які распавядае пра мала вядомы за межамі Даніі, але гучны арт-скандал вакол інсталяцыі «Скульптура міру». Створаная ў 1995 годзе Элле-Мі Эйдруп Хансэн у гонар 50-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецкай акупацыі, яна ўяўляла сабой лазерны прамень даўжынёй 532 кіламетры, які злучаў 6000 існуючых ваенных бункераў, пабудаваных дацкімі рабочымі для нацыстаў. Праект падкрэсліў трывожную дваістасць у калектыўнай памяці датчан, бо гэтыя збудаванні, па сутнасці, з'яўляюцца забытымі прыкметамі супрацоўніцтва з акупантамі. Мастачка хацела асвятліць неадназначнае пытанне, але толькі выклікала на сябе гнеў ветэранаў супраціву, СМІ і патрыярхальных уладаў, якія доўгія гады падтрымлівалі гістарычны імідж Даніі як нейтральнай краіны. На Эйдруп пасыпаліся ідэалагічныя абвінавачванні і пагрозы расправы, а яе кар’ера практычна пайшла пад адхон на наступныя 20 гадоў.
Пра фільм
Мова арыгіналу: дацкая
Субцітры: беларускія | англійскія | польскія (Варшава)

Глядзець трэйлер
Глядзець трэйлер
Q&A з галоўнай гераіняй фільма
Пасля паказу фільма «Прамень» у кінатэатры Kinoteka ў Варшаве адбудзецца размова з галоўнай гераіняй — мастачкай Элле-Мі Эйдруп Хансэн. Гледачы таксама змогуць задаць пытанні.