04–21˚ лістападА’24

Нябачны бой

Рэж. Райнер Сарнет | Эстонія, Латвія, Грэцыя, Фінляндыя | 2023
фiльм закрыцця
115 хв.
Ігравы
Кічавая хэві-метал кунг-фу камедыя ў дэкарацыях савецкага манастыра ад трыумфатара кінафестывалю «Лістапад» Райнера Сарнета
21 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59

Дзеянне сюжэта разгортваецца ў 1973 годзе ў Савецкім Саюзе. Эстонскі памежнік Рафаэль — адзіны, хто выжывае падчас раптоўнай атакі лятаючых баявых манахаў на савецка-кітайскай мяжы. Зачараваны іх неверагоднымі навыкамі, доўгімі валасамі і чырвоным бумбоксам, з якога гучыць забароненая музыка Black Sabbath, хлопец таксама запальваецца ідэяй стаць майстрам кунг-фу. Шанц на гэта выпадае Рафаэлю ў самым нечаканым месцы — у праваслаўным манастыры паблізу яго роднага гарадка. Аказваецца, мясцовыя святары не толькі чытаюць Біблію, але яшчэ і робяць сальта, змагаюцца на шастах і ўмеюць кідаць пельмені. Іх лідар Нафанаіл якраз шукае сабе пераемніка, але далёка не ўсе манахі хочуць, каб ім стаў залётны бунтар. Са спалучэння неспалучальнага — чорнага гумару і духоўнасці, хэві-метала і грыгарыянскіх спеваў, уся-фэнтэзі і савецкіх рэтракамедый — нараджаецца абсурднае, але шчырае кіно, якое ўзвышае ўсё, што можа быць святым. Фільм — намінант на «Залатога леапарда» ў Лакарна і ўдзельнік асноўнага конкурсу на галоўным фестывалі жанравага кіно ў Сітжэсе.

Пра фільм

Мова арыгіналу: эстонская
Субцітры: беларускія, англійскія

Глядзець трэйлер

Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава