04–21˚ лістападА’24

Г - Гатсунда ў 21 дзеі

Рэж. Лоран Баці | Швецыя, Данія | 2024
дэбют
80 хв.
Дакументальны
Паэтычны і экзістэнцыяльны погляд знутры на войны шведскіх бандаў — ад рэжысёра, які сярод іх вырас
6 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59

«Не кожны можа быць Златанам Ібрагімавічам», — паўтараюць сабе хастлеры з Гатсунды, прыгарада Упсалы, аднаго з самых небяспечных месцаў Швецыі, дзе наркотыкі, гвалт і вулічныя банды — звыклая з'ява. Зорка футбола — ролевы ўзор для гэтых хлопцаў з гета: ён таксама паходзіць з Балканаў і таксама правёў дзяцінства ў неспрыяльным раёне Мальмё. Але на аднаго Ібрагімавіча прыпадае сотня звычайных хлопцаў, якія ў выніку ўсё жыццё бадзяюцца паміж домам і турмой. Камусьці шанцуе крыху больш, як рэжысёру Лорану Баці, які змог вырвацца з разбуральнага асяроддзя Гатсунды дзякуючы спорту і творчасці. І пакуль ён шукае свой шлях, яго сябры дзяцінства, наадварот, усё больш паглыбляюцца ў злачынны свет. «Г — Гатсунда ў 21 дзеі» — гэта асабісты, нефільтраваны погляд Баці на праблему жорсткасці бандаў у шведскіх прыгарадах, якая звычайна схавана ад старонніх вачэй за шырмай скандынаўскага дабрабыту. Балючы партрэт роднага месца ствараўся цягам пяці гадоў з вялікай любоўю і трывогай за братоў, вестку пра смерць якіх можа ў любы момант прынесці адзін тэлефонны званок. Не кожны можа быць Златанам Ібрагімавічам, але што рабіць астатнім?

Фільм паказвае непрадказальнае асяроддзе, у якім людзі, чыя ідэнтычнасць раскрываецца, могуць аказацца ў небяспецы. Улічваючы гэта, стваральнікі фільма наклалі эфект размыцця на многія твары.

Пра фільм

Мова арыгіналу: шведская
Субцітры: беларускія | англійскія

Глядзець трэйлер

Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава