Рэж. Томас Венгрыс | Літва, Ірландыя, Латвія | 2023
Калі б гэтыя сцены маглі гаварыць: вуайерыстычны альманах пра каханне і расчараванні ў адной кватэры. Пераможца конкурсу Rebels with a Cause на кінафестывалі «Цёмныя ночы» ў Таліне
102 хв.
Ігравы
8 ЛІСТАПАДА ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
5 1⁄2 гісторый кахання ў адной вільнюскай кватэры
Рэж. Томас Венгрыс | Літва, Ірландыя, Латвія | 2023
Калі б гэтыя сцены маглі гаварыць: вуайерыстычны альманах пра каханне і расчараванні ў адной кватэры. Пераможца конкурсу Rebels with a Cause на кінафестывалі «Цёмныя ночы» ў Таліне
8 ЛІСТАПАДА ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
102 хв.
Ігравы
Ірландка Меган ладзіць вясёлы дзявочнік для малодшай сястры, на якім улюбляецца ў літоўскага стрыптызёра Мікаласа — адразу пасля напружанага відэазванка з мужам. Ізраільцянка Галія даследуе генеалагічнае дрэва, знаходзячы некаторыя пікантныя падрабязнасці пра дзядулю, у той час як яе муж Іса спрабуе працаваць дыстанцыйна, але яго адцягваюць гучныя гукі сэксу суседзяў. Самаўлюбёны венгерскі дыджэй Філіп (Геза Рёрыг з оскараноснага «Сына Саула») таксічна размаўляе са сваёй былой дзяўчынай па тэлефоне. Стрыптызёр Мікалас спрабуе зрабіць уражанне на свайго пагардлівага каханага Ёнаса, але іх спатканне хутка ідзе не ў тое рэчышча. Усе гэтыя розныя па змесце, але аднолькава меланхалічныя гісторыі пра рамантычныя няўдачы і разбуральныя страсці аб’ядноўвае месца дзеяння — кватэра ў цэнтры Вільні, якая здаецца праз Airbnb. У фільме яна нібы асобны, маўклівы персанаж, што падглядвае за ўсімі, пасудзіна, якая літаральна трашчыць ад вылітых у яе чалавечых расчараванняў, якія ў канцы кожнай з навел спрабуе сцерці стомленая прыбіральшчыца Ёланта.
Пра фільм
Мова арыгіналу: літоўская, англійская, іўрыт, венгерская, польская
Субцітры: беларускія | англійскія