Рэж. Макс Кестнер | Данія, Швецыя, Вялікабрытанія | 2024
Пытанне жыцця, Сусвету і ўвогуле: навукова-філасофскі фільм-прыгода, які пачынаецца з забойства дацкай жырафы
99 хв.
Дакументальны
7 ЛІСТАПАДА ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
Жыццё і іншыя праблемы

Калі 10 гадоў таму ў капенгагенскім заапарку забілі і скармілі львам жырафа Марыуса, гэты выпадак абмяркоўвалі літаральна ўсе — ад галівудскіх зорак да жыхароў Чачні. Але рэжысёр Макс Кестнер быў хутчэй заінтрыгаваны, чым шакаваны вірусным інцыдэнтам, і выкарыстаў яго як адпраўны пункт для экзістэнцыяльнай прыгоды, у якую ён пускаецца ў сваім іранічным дакументальным эсэ. Што такое жыццё? Ці існуе свядомасць? Адкуль бярэцца каханне? І, у рэшце рэшт, ці варты чалавек стаяць настолькі высока ў біялагічнай іерархіі, каб выступаць у ролі ката для жывёл? Сабраўшы ўсю сваю цікаўнасць, Кестнер адпраўляецца ў падарожжа па свеце, каб знайсці адказы на свае пытанні разам з вядучымі спецыялістамі, такімі як мікрабіёлаг Даната Джаванелі і ветэрынар, філосаф і «чалавек-воўк» Чарльз Фостэр. Каментарыі навукоўцаў, праўда, мала дапамагаюць: кожны іх адказ нараджае яшчэ тры пытанні, а рэжысёр раздувае вялікія і малыя сувязі разрозненых рэчаў да касмічных маштабаў. Яго фільм — гэта займальнае і часта вельмі смешнае даследаванне цяжкасцей існавання, якое не прапануе ніякіх рашэнняў.
Пра фільм
Мова арыгіналу: англійская, дацкая
Субцітры: беларускія | англійскія