03–23˚ лістападА’25

Кінафестываль "Паўночнае ззянне"

"Мы проста дзеці" - слоган кінафестывалю "Паўночнае ззянне" ў 2025 годзе
Мы проста дзеці - Кінафестываль "Паўночнае ззянне"
"Мы проста дзеці" - Паўночнае Ззянне 2025
Паўночнае ззянне
дзяцінства сканчваецца, калі нараджаеш новага чалавека
і ўпершыню па-сапраўднаму ўсведамляеш сваю смяротнасць
усведамляеш, што ты некалі скончышся
што перадала нешта самае важнае і крохкае гэтай малечы
нешта жыццядайнае
хацелася б - бессмяротнае, непаражальнае
але, на жаль…
такое ж каштоўнае і недасканалае, як і ў цябе самой, адзінае
жыццё

дзяцінства сканчваецца,
калі ўжываеш цытату “мы проста дзеці”
як метафару, а не ў літаральным сэнсе
кажаш “мы проста дзеці”, калі хочацца бесклапотнасці і лёгкасці
калі адказнасць перастае быць па сілах
і хочацца ляжаць на траве з клеверам і дзьмухаўцамі
і чытаць кніжку, атрыманую ад мамы,
«Динка прощается с детством»

мы проста дзеці
мы сядзім на аблоках, робім адваротны адлік да апакаліпсісу
ці кліматычнага калапсу
швэндаемся па горадзе без мэты
разважаючы пра анарха-пацыфізм і апалітычнасць
мы проста дзеці
якім не хочацца нікуды спяшацца
якія бунтуюць супраць эстэблешменту
як sex pistols
і публікуюць наўмысна неадрэтушыраваныя
фоткі
ў інстаграм, каб прасоўваць рэальнае жыццё

мы проста дзеці
якія хочуць рэальнага жыцця
кахаць, трымацца за рукі,
быць шчасьлівымі
не баяцца
не рэтраўміравацца навінамі
кожны другі дзень
мы проста дзеці
мы хочам пакінуць
пасля сябе святло
а не цень
Воля Чайкоўская
Заснавальніца і дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне»
Беларускаму кіно як ніколі патрэбная ваша падтрымка. Кінафэст «Паўночнае ззянне» застаўся адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду: з куратарскай праграмай, рэтраспектывамі, уласным маніфестам, дыскусіямі і guest stars.

Кожны дзень, кожны год — вось ужо 11 гадоў — мы не спыняемся. Таму што калі мы спынімся, вярнуцца ў звыклы рытм будзе складана, а пачынаць з нуля — немагчыма.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб штогод паказваць неймаверныя фільмы з Балтыі і Скандынавіі. Каб знаёміць беларусаў з украінскім кіно ў межах праграмы Ukraine Mon Amour.

Каб запрашаць крутое міжнароднае журы глядзець Беларускі конкурс, тым самым пашыраючы вядомасць пра сам факт існавання беларускага кіно.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб праз кіно, праз сусвет кінафестывалю і магчымасці нэтворкінгу, якія ён дае, расказваць пра беларусаў і беларусак.

Каб мовай кіно і вуснамі знакамітых замежных рэжысёраў, чые фільмы мы паказваем на «Ззянні», расказваць пра Беларусь і набліжаць яе да светлых змен, да каштоўнасцяў свабоды і роўнасці.
Падпішыцеся на рассылку і заставайцеся ў курсе новых фестывальных паказаў і праектаў.
Паўночнае ззянне ў тваёй пошце
Арганізатары
Пры падтрымцы
лагатып Kinoteka
Інфармацыйныя партнёры
лагатып Nordisk Kulturfond
Пры фінансаванні
лагатып Art Power Belarus
лагатып Еўрапейскага Саюза / Прафінансавана Еўрапейскім Саюзам
лагатып German Films
лагатып Estdev