Open call: Беларускі конкурс 'Паўночнага Ззяння'
«Паўночнае ззянне» прымае заяўкі на ўдзел у Беларускім конкурсе. Нягледзячы ні на што, сучаснае беларускае кіно існуе: разважае пра мінулае і шукае адказы, дапамагае зразумець, хто мы, фантазуе пра будучыню. Пяты год запар мы збіраем у Беларускім конкурсе новае таленавітае сваё кіно. Сёлета мы шукаем фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2023-2024 гадах у любой краіне і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя. Прыміце да ўвагі, што калі ваш фільм будзе адабраны для ўдзелу, наяўнасць ангельскіх субтытраў абавязковая.