Доступ да фільмаў адкрыты для
зарэгістраваных карыстальнікаў. Калі вы бачыце на фільме
замочак, праверце, калі ласка, ці ажыццявілі вы
ўваход у свой акаўнт пры дапамозе кнопкі Sign in.
Карыстальнікі з Беларусі ўводзяць адрас электроннай пошты і пароль пры рэгістрацыі.
Карыстальнікі, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, атрымліваюць у лісце-пацвярджэнні міні-інструкцыю, як дадаць пароль.
Калі вы зарэгістраваліся за межамі Беларусі і не дадавалі або не памятаеце свой пароль, скарыстайцеся, калі ласка, функцыяй аднаўлення пароля:
1. Націсніце на кнопку Sign in на сайце фестывальнай платформы, увядзіце e-mail, з якога вы запытвалі доступ да платформы, і націсніце на кнопку Next.
2. На старонцы ўводу пароля націсніце на кнопку Reset Password. Адразу пасля гэтага на пошту прыйдзе ліст з аднаразовай спасылкай. Націснуўшы на яе, вы зможаце аднавіць пароль.
3. Дадайце новы пароль для вашага акаўнта і паспрабуйце аўтарызавацца з новымі звесткамі.
Падрабязная інструкцыя па аўтарызацыі і аднаўленні пароля з ілюстрацыямі знаходзіцца
тут.
Калі нашы рэкамендацыі вам не дапамаглі, напішыце нам ліст на скрыню
support@northernlightsff.com з тэмай «Праблема з праглядам» і падрабязна апішыце вашу праблему, а таксама прыладу і браўзер, з якой вы ажыццяўляеце прагляд.