04–21˚ лістападА’24

Міжнародная
праграма

Міжнародная праграма юбілейнага — дзясятага — кінафестывалю «Паўночнае ззянне», сабраная пад слоганам «Вярнуцца да каранёў», уключае ў сябе пятнаццаць фільмаў вытворчасці краін Скандынавіі і Балтыі, у якіх аўтары даследуюць культурныя, жанравыя і асабістыя вытокі. Звяртаючыся да рэгіянальных міфаў, прыродных матываў, нацыянальных траўм, уласных крэатыўных пачаткаў і нават да пытанняў паходжання ўсяго жывога, усе яны ў сваіх карцінах імкнуцца зразумець, што значыць заставацца верным сваім караням, калі свет навокал няспынна змяняецца.

Міжнародны
конкурс дэбютаў

Другі год запар «Паўночнае ззянне» праводзіць міжнародны конкурс дэбютных фільмаў. Сёлета ў ім удзельнічаюць сем стужак рэжысёраў з Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Латвіі ды Босніі і Герцагавіны. Знятыя ў розных фарматах — ад гонза-дакументалістыкі да падлеткавай драмеды, — яны прапануюць свежы погляд на сацыяльныя праблемы, сямейныя адносіны, мастацтва і сталенне. Большасць фільмаў, прадстаўленых у конкурсе, адзначаны ўзнагародамі і намінацыямі на найбуйнейшых фестывалях: Венецыянскі кінафестываль, Лакарна, CPH:DOX, кінафестываль у Гётэборгу.