04–21˚ лістападА’24
Мой дзіўны незнаёмец
Рэж. Ёхана Пююкё | Нарвегія, Францыя, Швецыя | 2024
дэбют
новы погляд
Любоў у эпоху прэкарыяту: змрочны меладраматычны трылер з конкурснай праграмы кінафестывалю ў Гётэборгу
17 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
107 хв.
Ігравы

Пратэжэ Ёакіма Трыера ў сваім рэжысёрскім дэбюце даследуе класавыя адрозненні, аутсайдарства і яго гвалтоўны патэнцыял праз нетрывіяльную сувязь паміж двума людзьмі. 18-гадовая адзіночка Эба падпрацоўвае ў службе клінінгу, перыядычна п’е віно і крадзе дарагія дробязі ў багатых кліентаў. У той жа час дзяўчына марыць аб больш высокім сацыяльным статусе, здымаючы жыллё ў элітным раёне Осла і ведучы выдуманыя размовы з суседзямі. Аднаго разу пасля працоўнага дня ў сталічнай гавані Эба знаходзіць на зямлі прыгожага маладога чалавека, які абсалютна нічога не памятае пра тое, хто ён такі і як туды трапіў. Замест таго каб звярнуцца па дапамогу, клінерша хлусіць мужчыну, што яны пара — бо наяўнасць прывабнага каханага можа стаць яшчэ адным крокам да таго жыцця, пра якое даўно марыць дзяўчына. Але па меры таго, як іх сувязь, пабудаваная на хлусні, умацоўваецца, а Эба даведваецца ўсё больш падрабязнасцей пра таямнічае мінулае незнаёмца, дзяўчына пачынае разумець, што найбольшы падман у гэтай гісторыі ідзе не ад яе.
Пра фільм
Мова арыгіналу: англійская, нарвежская, балгарская
Субцітры: беларускія | англійскія

Глядзець трэйлер
Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава