04–21˚ лістападА’24
Палаючы рай
Рэж. Міка Густаўсон | Швецыя, Данія, Фінляндыя, Італія | 2023
дэбют
Уладальнік прыза за найлепшую рэжысуру ў праграме «Гарызонты» Венецыянскага кінафестывалю — авантурная і элегічная ода сястрынству ва ўсіх яго праявах
108 хв.
Ігравы
20 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
новы погляд

У рабочым раёне Швецыі тры сястры — 16-гадовая Лаура, 12-гадовая Міра і 7-гадовая Штэфі — жывуць, пакінутыя самі сабе. Іх нядбайная маці, якую мы ні разу не ўбачым на экране, чарговы раз знікла без вестак, але дзяўчынкі асабліва пра гэта не турбуюцца. У іх даўно склалася сястрынская супольнасць са сваімі правіламі (напрыклад, посуд можна не мыць, але ў школу трэба прыходзіць больш-менш своечасова) і дакладна распрацаваная сістэма крадзяжоў прадуктаў з крамаў. Яшчэ гераіні, ап’янёныя эйфарыяй ад поўнай свабоды і гарачых летніх дзён, дзеля забавы пачынаюць узломваць чужыя дамы. Вясёлыя будні ў іх маленькім хуліганскім каралеўстве ідуць сваёй чаргой — пакуль аднаго разу пра свае планы на візіт не паведамляюць сацыяльныя службы. Старэйшай Лауры ў сакрэце ад сясцёр даводзіцца тэрмінова прыдумваць, як знайсці кагосьці, хто пагодзіцца прыкідвацца іх маці. Самая відавочная кандыдатка — загадкавая новая знаёмая і partner in crime Ханна (Іда Энгволь з «Другога жыцця Увэ»).
Пра фільм
Мова арыгіналу: шведская
Субцітры: беларускія | англійскія

Глядзець трэйлер
Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава