04–21˚ лістападА’24

Браты Андэрсан

Рэж. Юхана Бернхардсан | Швецыя | 2024
дэбют
84 хв.
Дакументальны
Кранальная дакументальная сямейная драма пра чатырох упартых братоў, адзін з якіх знакаміты рэжысёр Рой Андэрсан. Гісторыя пра няпростую спадчыну, мары і тое, як цяжка бывае аднавіць перарваную сувязь. Фільм, зняты пляменніцай Роя, паказвае ўразлівасць кожнага, нават калі гэта сусветна вядомы рэжысёр і яго сям’я.
14, 18 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59

Любому сінефілу знаёма імя шведскага рэжысёра Роя Андэрсана, уладальніка «Залатога льва» Венецыянскага кінафестывалю за фільм «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё». Яго малодшага брата, Чэла-Оке Андэрсана, успомняць хіба што хардкорныя знаўцы скандынаўскіх серыялаў. Пра яшчэ двух малодшых братоў не ведае нават «Вікіпедыя»: Лейф жыве на пенсію па інваліднасці, а Роні быў бяздомным і памёр ад перадазіроўкі наркотыкамі ў 2012 годзе. На яго пахаванні трое жывых братоў Андэрсан бачыліся апошні раз — мужчыны настолькі ўпартыя, што да гэтага часу адмаўляюцца нават слова адзін аднаму сказаць. Дачка Лейфа, рэжысёрка-дэбютантка Юхана Бернхардсан, вырашае зняць дакументальны фільм пра свайго бацьку і дзядзькаў — з надзеяй аб’яднаць братоў хаця б дзеля адной сустрэчы па шчаслівым выпадку. Беручы інтэрв'ю ў Роя, Чэла і Лейфа і чаргуючы іх з архіўнымі кадрамі з Роні, яна стварае далікатны, кранальны і натхняльны партрэт сям'і, члены якой пайшлі зусім рознымі шляхамі, нягледзячы на агульнае мінулае. І не апошнюю ролю ў іх раз'яднанні сыграў алкаголь.

Пра фільм

Мова арыгіналу: шведская
Субцітры: беларускія | англійскія

Глядзець трэйлер

Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава