04–21˚ лістападА’24

Бананавая лодка

Рэж. Крыстапс Брызе | Латвія | 2024
дэбют
78 хв.
Ігравы
Прыгодніцкая трагікамедыя пра дзяцей і бацькоў, якія не пасталелі
16 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59

35-гадовы Ральф (Томс Аунінс з «Неспакойных розумаў») у шчаслівых адносінах са сваёй новай каханай — толькі вось яе сын-падлетак Карліс не надта хоча прымаць мужчыну ў ролі бацькі. Каб умацаваць адносіны з хлопчыкам, Ральф бярэ яго з сабой у падарожжа па латвійскіх рэках. Разам з імі на жоўтай лодцы, падобнай да банана, адпраўляецца і Лінард, мітуслівы калега галоўнага героя. Сплаў, спланаваны як спакойны і змацавальны, паступова пачынае набываць нечаканыя абароты — тым больш што кожны з гэтай дзіўнай тройкі мае сваё разуменне, што такое ўдалая прыгода. Нізкабюджэтная трагікамедыя ў лепшых традыцыях амерыканскага інды-кіно здымалася чатыры гады ў прыродных лакацыях паўночнага захаду Латвіі. Атрымалася ў меру смешная і ў меру павучальная гісторыя пра тое, што самы цяжкі перыяд сталення хлопчыкаў пачынаецца бліжэй да сарака. «Бананавая лодка» заснаваная на асабістай гісторыі рэжысёра Крыстапса Брызе, які разам з жонкай, рэжысёркай Іевай Озоліня, выхоўвае траіх дзяцей ад яе першага шлюбу.

Пра фільм

Мова арыгіналу: латвійскія
Субцітры: беларускія | англійскія

Глядзець трэйлер

Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава