04–21˚ лістападА’24
Кут чужога шчасця
Рэж. Соня Харытанюк | Германія | 2024
Утоенае: дабрадзейная дзяўчына з артадаксальнай сям'і падвяргаецца сэксуальнаму гвалту. Актуальная тэма дамашняга аб'юзу закранае беларускія рэаліі.
7, 15, 20 ЛІСТАПАДА
ONLINE. З 00:00 ДА 23:59
19 хв.
Ігравы
6 ЛІСТАПАДА, 19:00
ВІЛЬНЮС, К/Т SKALVIJA
новы погляд

Набожная Сіма жыве ў цені бацькоўскіх настаўленняў і падаецца задаволенай сваім выбарам. Ад нечаканай прапановы папрацаваць мадэллю яна адмаўляецца. У дзень сваіх імянін Сіма апанаваная цьмяна знаёмым жахам: адхоплівае руку ад дотыку маці, як ад апёку, а калі бацька называе яе «чыстым анёлам Гасподнім» — выбягае з-за святочнага стала. Ружанец. Ікона. Мяса. Свечка. Ружанец. Рукі. Не яе. Крыж. Крык. Мяса. Агонь. Але не тут, толькі не тут. Гэтага не можа быць.
Сотні алейных вачэй глядзяць са сцен, запоўненых абразамі. У хвіліну адчаю Сіма шукае свой улюбёны абразок, але знаходзіць толькі даўно забытую візітоўку. Толькі цяпер яна дастае тэлефон і набірае нумар.
Пра фільм
Мова арыгіналу: трасянка, беларуская, руская
Субцітры: англійскія | літоўскія (Вільнюс)

Глядзець трэйлер
Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава