04–21˚ лістападА’24
«Паўночнае ззянне» і VODBLISK шукаюць SMM-мэнаджара/ку
Шукаем SMM-мэнаджара/ку, які(ая) будзе клапаціцца пра сацсеткі і развіваць кам’юніці вакол нашых праектаў. Наш кінафестываль і анлайн-кінатэатр — гэта пра кіно, якое хочацца глядзець і перажываць, а не проста «спажываць». З намі ты апынешся ў цэнтры кінаіндустрыі і зразумееш, як усё працуе знутры.

Дасылай сваё рэзюмэ, спасылкі на твае адкрытыя сацыяльныя сеткі і некалькі словаў пра тое, чаму табе хочацца далучыцца да нашых праектаў на volia@northernlightsff.com як мага хутчэй, мы хочам пачаць выпрабавальны тэрмін ужо ў траўні!
Што прапануем
  • Частковую занятасць
  • Гнуткі графік
  • Аддаленую працу
  • Аплату ў залежнасці ад загружанасці (па дамове падраду / паслуг / інвойсе)
  • Падчас выпрабавальнага тэрміну загруз невялікі (перыяд міжфестывальнага «спакою»), што дазволіць спакойна ўвайсці ў рытм, праявіць сябе і злавіць вайб каманды.
Што трэба будзе рабіць
  • Каардынаваць вядзенне сацсетак к/ф “Паўночнае ззянне” і кінатэатру VODBLISK (Instagram, Facebook, Telegram, Viber)
  • Распрацоўваць кантэнт-стратэгіі і кантэнт-планы, генерыраваць ідэі і ўвасабляць іх у жыццё
  • Арганізоўваць і кантраляваць працу SMM-каманды і выкананне кантэнт-плану
  • Рыхтаваць тэхнічныя заданні для дызайнера/кі і мантажора/кі
  • Удзельнічаць у камандных сазвонах і брэйнстормах
  • Развіваць кам'юніці вакол праектаў (блогеры, інфлюэнсеры і гд.)
  • Курыраваць медыяпрасоўванне, запускі таргетаванай рэкламы, сачыць за бюджэтам і выканнаннем KPI, аналізаваць эфектыўнасць
  • Рабіць штотыднёвыя кароткія справаздачы (лічбы і статыстыка па сацсетках)
  • Працаваць на павышэнне лічбаў і пашырэнне аўдыторыі і пазнавальнасці праектаў
Каго шукаем
  • Неабыякавых, ініцыятыўных, надзейных, адказных,
  • Своечасовых, праактыўных і зацікаўленых у кіно і культуры
  • Людзей, якія не знікаюць, папярэджваюць пра форс-мажоры, падтрымліваюць камандны вайб, стрэсаўстойлівых; хто лёгка адаптуецца і вучыцца новаму
  • З досьведам працы ў SMM мінімум 1 год
  • Хто жыве ў краінах Еўразвязу
  • З свабодным валоданнем пісьмовай і вуснай беларускай мовай
  • З валоданнем англійскай мовай (вуснай і пісьмовай) на ўзроўні B1-B2 (Instagram і Facebook @northernlights мы плануем цалкам перавесці на англійскую мову, іншыя сацсеткі пакуль застануцца на беларускай)
  • Тых, хто ведае, як працуе рэклама, маркетынг; а таксама на “ты” з Excel
  • Тых, хто пры патрэбе, таксама можа сам/а напісаць класны тэкст для сацсетак. А таксама можа класна адрэдагаваць іншы тэкст