04–21˚ лістападА’24
Хто, калі не мы? Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі
Рэж. Юльянэ Тутэйн | Германія | 2023
10 лістапада, 19:00
варшава, к/т Kinoteka
77 хв.
Дакументальны

Гэты ўнікальны дакументальны фільм дазваляе зірнуць на змаганні за дэмакратычную Беларусь трох жанчын і іх жыцці пасля масавых пратэстаў 2020-га — найбуйнейшых у гісторыі Беларусі і жорстка задушаных рэжымам. Карціна знаёміць з адважнай палітактывісткай Нінай, якая перажыла савецкія часы і нястомна выступала за дэмакратычную Беларусь з 1980-х. Іншая гераіня, заснавальніца кінафестывалю Watch Docs Belarus Таня, сутыкаецца з пагрозай крымінальнай справы за смелую і непахісную праваахоўную працу. А ў Вільнюсе маладая праваахоўніца Дар'я, якая мусіла пакінуць краіну пад пагрозай турэмнага тэрміну, стараецца прыцягваць увагу да лёсаў шматлікіх палітзняволеных. Дакументальны фільм Юльянэ Тутэйн, якая ўжо атрымлівала ўзнагароды за стужкі пра Беларусь, — гэта захапляючае сведчанне таго, як людзі штодзённа змагаюцца за дэмакратыю, нават калі іх барацьба не ў цэнтры агульнай увагі.
Пра фільм
Мова арыгіналу: беларуская, руская, украінская
Субтытры: беларускія | англійскія

Глядзець трэйлер
Глядзець трэйлер

Q&A з аператарам фільма

Пасля паказу фільма «Хто, калі не мы? Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі» ў кінатэатры Kinoteka ў Варшаве аператар Сяргей Кавалёў распавядзе пра гісторыю стварэння стужкі і адкажа на пытанні гледачоў.
Варшава, к/т Kinoteka, 10.11
Мадэратар: Ігар Сукманаў
Мовы: беларуская | польская

Вам можа быць цікава

Вам можа быць цікава