Трэці год запар на «Паўночным ззянні» можна паглядзець сучаснае ўкраінскае кіно ў межах праграмы UKRAINE MON AMOUR. Праграма прысвячаецца смелай барацьбе Украіны за свабоду, а таксама з'яўляецца шчырым жэстам падтрымкі нашым украінскім калегам і каляжанкам, сябрам і сяброўкам у кіно і не толькі.