04–21˚ лістападА’24
падзея

На мяжы дэмакратыі

Як заставацца фільммейкерамі ў свеце такіх выпрабаванняў, як вайна, вымушаная міграцыя, (дэ)каланізацыя, цэнзура.
Мова падзеі: англійская
20.11 — 13:00 (GMT +2)
Талін, Nordic Hotel Forum: Capella Room, Viru väljak 3
Панэльная дыскусія «На мяжы дэмакратыі» ўзнімае гарачае пытанне таго, як фільммейкеры могуць рабіць сваю справу ў свеце войнаў, вымушанай міграцыі, (дэ)каланізацыі і цэнзуры. Дыскусія з удзелам рэжысёраў з зон баявых дзеянняў і палітызаваных эка-актывістаў разгорнецца вакол прафесійных і асабістых выклікаў, з якімі тыя сутыкаюцца, распавядаючы гісторыі, якія не адпавядаюць уладным наратывам і адлюстроўваюць іх жыццёвыя досведы. Удзельнікі раскажуць пра тое, як даюць рады з выгнаннем, змагаюцца з цэнзурай і ўжываюць кіно як форму актывізму і захавання культуры. Дзякуючы поглядам з розных рэгіёнаў і канфліктаў, размова падкрэсліць ролю кіно ў загойванні гістарычных і палітычных траўм, а таксама адказнасць фільммейкераў працягваць сваю працу нягледзячы на шматлікія перашкоды. Персанальны досвед удзельнікаў пацвердзіць, што кіно можа быць голасам тых, каму не даюць выказацца, і моцным інструментам змен ва ўсё больш варожым свеце. Панэльная дыскусія арганізаваная сумесна з Талінскім кінафестывалем Black Nights.
падзея
20.11 — 13:00 (GMT +2)
Талін, Nordic Hotel Forum: Capella Room, Viru väljak 3
Мова падзеі: англійская
Як заставацца фільммейкерамі ў свеце такіх выпрабаванняў, як вайна, вымушаная міграцыя, (дэ)каланізацыя, цэнзура.

На мяжы дэмакратыі

падзея
20.11 — 13:00 (GMT +2)
Талін, Nordic Hotel Forum: Capella Room, Viru väljak 3
Мова падзеі: англійская
Як заставацца фільммейкерамі ў свеце такіх выпрабаванняў, як вайна, вымушаная міграцыя, (дэ)каланізацыя, цэнзура.

На мяжы дэмакратыі

Панэльная дыскусія «На мяжы дэмакратыі» ўзнімае гарачае пытанне таго, як фільммейкеры могуць рабіць сваю справу ў свеце войнаў, вымушанай міграцыі, (дэ)каланізацыі і цэнзуры. Дыскусія з удзелам рэжысёраў з зон баявых дзеянняў і палітызаваных эка-актывістаў разгорнецца вакол прафесійных і асабістых выклікаў, з якімі тыя сутыкаюцца, распавядаючы гісторыі, якія не адпавядаюць уладным наратывам і адлюстроўваюць іх жыццёвыя досведы. Удзельнікі раскажуць пра тое, як даюць рады з выгнаннем, змагаюцца з цэнзурай і ўжываюць кіно як форму актывізму і захавання культуры. Дзякуючы поглядам з розных рэгіёнаў і канфліктаў, размова падкрэсліць ролю кіно ў загойванні гістарычных і палітычных траўм, а таксама адказнасць фільммейкераў працягваць сваю працу нягледзячы на шматлікія перашкоды. Персанальны досвед удзельнікаў пацвердзіць, што кіно можа быць голасам тых, каму не даюць выказацца, і моцным інструментам змен ва ўсё больш варожым свеце.

Панэльная дыскусія арганізаваная сумесна з Талінскім кінафестывалем Black Nights.
Пра падзею

Таня Гаўрыльчык — беларуская кінематаграфістка і дакументалістка, якая жыве ў Берліне. Атрымала бакалаўрскую ступень у галіне кінематографа і магістарскую — у дакументальным кіно (Doc Nomads). Прафесійна цікавіцца ў асноўным гісторыямі з моцным сацыяльным пасылам. Дакументальныя фільмы з кінематаграфічнымі элементамі яе аўтарства ўдзельнічалі ў Берлінале і Фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме. Таня атрымала дзве ўзнагароды за найлепшы кінематограф на філіпінскім кінафестывалі за дакументальны фільм «Асванг», а таксама ўзнагароду за найлепшы кінематограф ад Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» за дакументальны фільм «Смеласць». Працягваючы працаваць як незалежная кінематаграфістка, цяпер Таня працуе над першым поўнаметражным дакументальным фільмам як рэжысёрка.
Таня Гаўрыльчык
Кінематаграфістка, дакументалістка
Германія / Беларусь

Удзельнікі

Воля Чайкоўская — беларуская прадзюсарка і рэжысёрка, жыве ў Эстоніі. Працуе ў кінакампаніі Allfilm. Атрымала магістарскую ступень у рэжысуры і прадзюсаванні дакументальнага кіно ў Baltic Film and Media School у Таліне. Заснавальніца незалежнага беларускага кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра VODBLISK, сузаснавальніца Незалежнай беларускай кінаакадэміі. Выступіла прадзюсаркай такіх фільмаў, як «Дарога» (2016), «Мая бабуля з Марса» (2018), «Свята» (2019), «Ёёгі» (2022). Першая дакументальная праца Волі як рэжысёркі, «Агульная мова», была прэзентаваная ў 2020 у Йіглаве ў секцыі кароткаметражнага кіно. Цяпер Воля працуе над некалькімі дакументальнымі і мастацкімі фільмамі як прадзюсарка і заканчвае першы поўнаметражны рэжысёрскі праект Not Made For Politics.
Воля Чайкоўская
Прадзюсарка, рэжысёрка, заснавальніца кінафестывалю
Эстонія / Беларусь
Андрэй Кашперскі нарадзіўся ў Брэсце ў 1995-м. У 2017-м скончыў БДАМ па спецыяльнасці «рэжысура». Да таго часу ўжо выпусціў 11 кароткаметражных фільмаў, некаторыя з якіх былі адабраныя і адзначаныя ўзнагародамі на міжнародных кінафестывалях. У 2020-м Андрэй стаў рэжысёрам і шоуранерам ЧинЧинЧенэл, які парадуе беларускую дзяржаўную прапаганду і чыноўнікаў. У тым жа годзе зняў камедыйны мюзікл «ЧинЧины в стране Чудес», які трансляваўся на Белсат ТВ. У 2023-м Андрэй Кашперскі выступіў як рэжысёр, сцэнарыст, шоуранер анталогіі «Працэсы» для Белсат ТВ. Анталогія разглядае абсурдныя працэсы ў Беларусі, Украіне і Расіі.
Андрэй Кашперскі
Рэжысёр
Польшча / Беларусь
Юлія Паграбняк нарадзілася ў Мінску і жыла ў Санкт-Пецярбургу, пакуль не перабралася ў Руатсіпюхцяа, дзе жыве цяпер і рэстаўруе гістарычны дом 1788 года. Атрымала магістарскую ступень сцэнарысткі ў TAMK у 2022-м і скончыла MBA. Яе кароткаметражны фільм «Збірайся, паедзем на свята» (2021, рэжысёрка Л. Сагаманян) быў адабраны на міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно Клермон-Феран у 2022-м.
Юлія Паграбняк
Сцэнарыстка
Фінляндыя / Беларусь
27 год таму Ульдыс Цэкуліс заснаваў незалежную кінакампанію VFS FILMS (Латвія), і з тых часоў прыклаў руку амаль што да 50 крэатыўных дакументальных фільмаў, сямі мультыплікацый і аднаго арт-хауса. Большасць фільмаў, з якімі ён працаваў як прадзюсар, атрымлівалі прэстыжныя ўзнагароды, у тым ліку Залаты кубак Шанхайскага кінафестывалю за «Масты часу» А. Стоныса і К. Брайдэ, Крыштальны глобус кінафестывалю ў Карлавых Варах за «Бессмяротны» К. Ахапкінай, узнагароду за найлепшы дакументальны фільм 36-га міжнароднага кінафестывалю ў Варшаве за «Скок» Г. Зіцкітэ; «Разэліні» А. Разэліні ўпершыню пабачыў свет на 77-м міжнародным кінафестывалі ў Венецыі.
Ульдыс Цэкуліс
Прадзюсар
Латвія
Давід Вашадзэ мае больш за дваццацігадовы досвед распрацоўкі палітыкі індустрыі, прасоўвання і даследавання. Як прадстаўнік Грузінскай кінаакадэміі, Давід выступае пасрэднікам між прадзюсарамі з усяго свету, кінарынкам, фестывалямі і грузінскай кінаіндустрыяй. Аўтар чвэрці праграмы грашовай падтрымкі грузінскага кіно, адной з найбольш гнуткіх і інавацыйных праграм падтрымкі кіно ў Еўропе. З 2023-га ўзначальвае Незалежную грузінскую кінаакадэмію. У адказ на апошнія абмежаванні творчай свабоды і цэнзуру Грузінскага нацыянальнага цэнтра кіно, які прыняў у спадчыну рэпрэсіўную палітыку савецкіх часоў, была створаная Незалежная грузінская кінаакадэмія як сімвал надзеі, устойлівасці і мэтанакіраванасці творцаў, адданых ідэі крэатыўнай аўтаноміі і неабмежаванага выказвання.
Давід Вашадзэ
Глава Незалежнай грузінскай кінаакадэміі
Грузія

Мадэратар

Давідэ Абатэскьяні — кінакрытык і журналіст з Рыма. Працуе міжнародным рэпарцёрам у еўрапейскім інфармагенцтве Cineuropa, расказвае пра еўрапейскае кіно праз навіны, інтэрв'ю і агляды. Старэйшы куратар праекта падтрымкі еўрапейскіх кінафестываляў, праграмер кінафестывалю ў Тарына. Яго тэксты можна знайсці ў многіх міжнародных выданнях, у тым ліку Variety, New Scientist, Al Jazeera, The New Arab, Business Doc Europe і на сайце фонду Nordisk Film & TV. Заўсёднік кінафестываляў у Канах, Берліне, Венецыі і Лакарна і іншых фестываляў і кінамаркетаў па ўсім свеце. Давідэ чалец некалькіх кінаарганізацый, у тым ліку міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI і Еўрапейскай кінаакадэміі.
Давідэ Абатэскьяні
Кінакрытык і журналіст
Італія

Зарэгістравацца на дыскусію
Зарэгістравацца на дыскусію