Памірае Мара, маладая жонка Іосіфа. Ён шукае прымірэння са здарэннем, чакае першага лістападаўскага снегу як суцяшэння. Іосіф знаходзіць у дупле старога дуба пакінуты Марай падарунак. Яе чароўную шкатулку, у якой жывуць яе песні. Іосіф насцеж расчыняе вокны, слухаючы цудоўную музыку. Але нехта крадзе чароўную шкатулку з песнямі...