04–21˚ лістападА’24
мара
23 ЛІСТАПАДА, 19:10
Вільнюс, к/т 'Skalvija'
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС
25 ЛІСТАПАДА, 17:30
тАЛІН, к/т 'artis'
25 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Рэж. Саша Кулак | Францыя, Вялiкабрытанiя | 2021 | 61 хв. | Гібрыдны
OFFLINE, ONLINE
«Мара» — гэта гібрыднае эксперыментальнае дакументальнае эсэ. Пасля апублікавання спрэчных, непераканаўчых вынікаў выбараў Аляксандр Лукашэнка ўчэпліваецца за ўладу, і Беларусь затапляе гвалт. На вуліцах вайскоўцы ў балаклавах, і ім не патрэбная нагода, каб арыштоўваць.

Маладая жанчына ўвасабляе Мару — дух славянскай міфалогіі, які прыносіць людзям добрыя сны і кашмары. Міфічная постаць дапамагае ёй трываць жахлівую рэчаіснасць. Моваю візуалу Мара апісвае складаныя эмоцыі беларусаў. Разам з жанчынай, якую непакояць карціны з вуліц, гледачы сочаць за разгортваннем падзей і яе ваганнямі паміж неабходнасцю жыць у рэчаіснасці і ўцёкамі ў свет сноў. Фільм пераключаецца з сапраўдных запісаў паліцэйскага гвалту на хараство начных мар. Гэта эсэ пра агульны дурны сон, ад якога не можа прачнуцца цэлы народ.
Мова арыгіналу: руская, беларуская
Субцітры: англійскія
Кінаэсэ і дакументальны хорар пра боль, надзею, жаноцкасць і барацьбу за свабоду
Фільм аглядае міжнароднае журы
Пасля фільма ў Таліне і Вільнюсе адбудзецца размова з рэжысёркай
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
УДЗЕЛЬНІЦЫ РАЗМОВЫ ў таліне
Саша Кулак
ВОЛЯ ЧАЙКОЎСКАЯ
Мадэратарка размовы. Дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне», прадзюсарка, кінарэжысёрка.


Кінарэжысёрка, аператарка, фатографка.
УДЗЕЛЬНІЦЫ РАЗМОВЫ ў Таліне
НАШЫ ПАРТНЁРЫ