Арцём Лобач — беларускі кінарэжысёр, дакументаліст, кліпмейкер. Скончыў Мінскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці «дызайн», працягваў вывучаць рэжысуру кіно і тэлебачання ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Мінску, ігравое кіно — у Варшаве і дакументальнае кіно — у школе Анджэя Вайды. Аўтар і рэжысёр дакументальных цыклаў для тэлеканалаў БЕЛСАТ і currenttime.tv, рэжысёр і рэдактар музычнай перадачы Belsat music live. Аўтар дакументальных фільмаў «Гродна. Новы свет» (2008), «Калеты» (2009), «Простыя рэчы» (2012), «Беларускія песні: традыцыя далечы» (2017), «Шлях дадому» (2020) і кароткаметражных фільмаў «Змярканне» (2009), «Дом» (2010), «Бліжэй, чым ты думаеш» (2015).