Саша Кулак — рэжысёрка і кінематаграфіня, чый мастацкі погляд засяроджаны на тонкім слоі рэчаіснасці, які нябачны чалавечаму воку. Партфоліа Сашы ўключае ў сябе мноства незалежных культурных праектаў у калабарацыі з маладымі талентамі з усяго свету. Нарадзілася ў Віцебску, але праз свае фільмы пабачыла кам’юніці па ўсёй планеце: ад мексіканскіх менанітаў («Саламанка», 2015, 41’) да жыхароў закінутага амерыканскага гарадка («Хронікі ртуці», 2019, 75’) — і назад у пратэстную Беларусь 2020-га («Мара», 2022, 61’).
Яе фільм «Мара» стаў пераможцам Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння 2022», а апошняя стужка «Ястраб памерам з каня» (77’), знятая ў калабарацыі з культурным агенцтвам Arte La Lucarne, атрымала спецыяльную адзнаку кінафестывалю Dok Leipzig 2022.