Марыянэ Острат — эстонская прадзюсарка, заснавальніца кінастудыі Alexandra Film і анімацыйнай студыі Fork Film. Яе ранейшыя дакументальныя, мастацкія і анімаваныя фільмы паказваліся на кінафестывалях у Венецыі, Сан-Себасцьяне, Карлавых Варах і фестывалі SXSW. Трэцяя поўнаметражная стужка Марыянэ, дакументальны фільм «Сястрынства лазні па-чорнаму», мела беспрэцэдэнтнае для эстонскага кіно міжнароднае прызнанне: узнагарода за рэжысуру на кінафестывалі Sundance, Еўрапейская кінапрэмія, ісландская ўзнагарода за найлепшы дакументальны фільм, 4 узнагароды EFTA дома, узнагарода IDA, а таксама Cinema Eye Honors за найлепшую кінематаграфію. Острат была намінаваная на ўзнагароду Гільдыі прадзюсараў Амерыкі ў 2024-м. Нядаўна прэзентавала пакадравы кароткаметражны фільм «On Weary Wings Go By» Ану-Лаўры Тутэльберг (кінафестываль у Лакарна, секцыя Pardi di Domani) і кароткаметражную драму «Закон джунгляў» Мадлі Лаанэ (прэмія кінафестывалю ў Одэнсэ). Марыянэ жыве ў Таліне і выкладае кінапрадзюсаванне на магістарскай праграме KinoEyes Movie Masters у кінашколе Baltic Film and Media School. Уваходзіць у Еўрапейскую кінаакадэмію і Гільдыю прадзюсараў Амерыкі.