04–21˚ лістападА’24
Слоган «Паўночнага ззяння» сёлета — «Увага, адлегласць». І кожны чалавек у нейкі момант жыцця быў на адлегласці, як літаральнай, так і метафарычнай, ад кагосьці ці чагосьці блізкага і роднага. Героі фільмаў міжнароднай праграмы — браты з Нарвегіі, суседзі са Швецыі, закаханыя з Літвы ды iншыя — вымяраюць гэтую адлегласць у кіламетрах, гадах або колькасці спроб наладзіць кантакт з чалавекам, з якім жывуць у адным доме. Здаецца, да канца ўсе гэтыя адлегласці пераадолець ні ім, ні нам усім будзе немагчыма, але гэта не значыць, што не трэба спрабаваць — дапаможа ў гэтым чалавечнасць, шчырасць, дабрыня і, вядома ж, кіно.

У гэтым годзе «Паўночнае ззянне» ўпершыню адкрывае міжнародны конкурс дэбютных работ. У яго ўвайшлі 13 поўнаметражных дакументальных і ігравых фільмаў рэжысёраў і рэжысёрак з краін Скандынавіі і Балтыі. Ва ўсіх гэтых стужках аўтары і аўтаркі эксперыментуюць з формай кіно і знаходзяць новыя падыходы да гісторый пра людзей, месцы, прыроду, творчасць, сучаснае грамадства і асабістыя перажываннi. Большасць фільмаў, прадстаўленых у конкурсе, адзначаны прызамі і намінацыямі найбуйнейшых міжнародных фестываляў: Канскі кінафестываль, Берлінале, «Сандэнс», Лакарна, IDFA, CPH:DOX.
міжнародны конкурс дэбютаў
ФІЛЬМЫ ПРЫЗНАЧАНЫЯ ТОЛЬКІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПРАГЛЯДУ
пазаконкурсная праграма
ФІЛЬМЫ ПРЫЗНАЧАНЫЯ ТОЛЬКІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПРАГЛЯДУ