Як падавіць пратэст? «Дапаможнік» можа даць вычарпальнае тлумачэнне. У гэтай відэаінструкцыі ёсць амаль усё патрэбнае (апроч сапраўднага збіцця).
Жнівень 2020-га. У Менску набірае абароты пратэст супраць перавыбару Лукашэнкі, а Павал Мажар назірае за падзеямі са свайго пакоя ў Берліне. За тыя некалькі дзён сумнавядомы АМАП арыштаваў каля 7000 пратэстоўцаў.
Мажар прааналізаваў сотні расказаў сведак з інтэрнэту і выкрыў пэўны алгарытм рэпрэсій. Ператварыўшы свой пакой у кінастудыю, рэжысёр паставіў і зняў тыповы сюжэт з «паліцэйскім» у чорным адзенні і балаклаве і чатырма «арыштантамі» ў аднолькавых цішотках і джынсах. Атрымалася да непрыемнага пазнавальна.
Мова арыгіналу: руская, нямецкая
Субцітры: англійскія
Узноўленае акцёрамі кінападсумаванне дасканалага даследавання пра тое, як беларуская дыктатура запалохвае і катуе пратэстоўцаў