Дзіма — жыхар звычайнай беларускай вёскі. Ён ходзіць у госці, ловіць рыбу, паліць у печы. Аднак адна рыса адрознівае яго: ён злодзей. Назіраючы за навакольным таямнічым светам, поўным трывожных супадзенняў, Дзіма задаецца галоўным пытаннем: ці сумленна ён пражыў сваё жыццё? Ці сваё?