04–21˚ лістападА’24

04 – 21˚ лістапада' 24

Кароткае сase study пра наш рэбрэндынг: АРЫЕНЦІР НА ЗЗЯННЕ

Кiнафестываль «Паўночнае ззянне» — асабістая пуцяводная зорка, якая ўжо 10 гадоў запар дапамагае арыентавацца ў свеце кіно i культуры, падсвечвае самыя яскравыя творы, адкрывае самабытныя галасы, дэманструе нечаканыя погляды.

Увесь гэты час мы давалі святло іншым. Цяпер прыйшоў час даць яго і сабе.

Мы святкуем дзесяцiгоддзе абнаўленнем брэнда і прадстаўляем айдэнтыку, якая сімвалізуе нашу вялікую ідэю і каштоўнасці, якія рухаюць намі ўсе гэтыя гады.

ЛАГАТЫП
Чысціня, прастата, мінімалізм — нічога лішняга, што магло б збіць са шляху, толькі выразныя каардынаты Northern Lights, па якіх, як па компасе, кожны знойдзе сваё месца ў свеце кіно і культуры.

МІНІМАЛІЗМ
Менш шуму — больш сэнсу. Мы разгрузілі і ачысцілі візуальную і камунікацыйную прастору брэнду, каб выразней сфакусіравацца на важным і бачыць галоўнае на бязмежным небасхіле сучаснага кінематографа. Да якога, мы лічым, належыць і Беларусь.
Ззянне
Ззяне заўсёды было галоўным сімвалам нашага фестывалю. Але нават самыя самавітыя і яскравыя рэчы з часам патрабуюць погляду пад іншым вуглом. Як кеаграма дапамагае ўбачыць інтэнсіўнасць палярнага ззяння з зямлі, так і кінафестываль "Паўночнае ззянне" дае магчымасць разглядаць схаваныя шэдэўры і вынаходзіць звышновыя ў кіно.

дзякуй, што вы з намі!
Айдэнтыка распрацаваная ў блізкай супрацы з кінафестывалем "Паўночнае ззянне" by:

kemliva creative agency feat. Karina Zhukovskaya
Vera Filenko, Creative Director/Producer
Karina Zhukovskaya, Independent Art Director

БЕЛАРУСКАМУ КІНО ЯК НІКОЛІ ПАТРЭБНАЯ ВАША ПАДТРЫМКА

Кінафэст «Паўночнае ззянне» застаўся адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду: з куратарскай праграмай, рэтраспектывамі, уласным маніфестам, дыскусіямі і Guest Stars.

Кожны дзень, кожны год — вось ужо 9 гадоў — мы не спыняемся. Таму што калі мы спынімся, вярнуцца ў звыклы рытм будзе складана, а пачынаць з нуля — немагчыма.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб штогод паказваць неймаверныя фільмы з Балтыі і Скандынавіі. Каб знаёміць беларусаў з украінскім кіно ў межах праграмы Ukraine Mon Amour. Каб запрашаць крутое міжнароднае журы глядзець Беларускі конкурс, тым самым пашыраючы вядомасць пра сам факт існавання беларускага кіно.

Нам патрэбная ваша падтрымка, каб праз кіно, праз сусвет кінафестывалю і магчымасці нэтворкінгу, якія ён дае, расказваць пра беларусаў і беларусак.

Каб мовай кіно і вуснамі знакамітых замежных рэжысёраў, чые фільмы мы паказваем на «Ззянні», расказваць пра Беларусь і набліжаць яе да светлых змен, да каштоўнасцяў свабоды і роўнасці.

ПАДТРЫМАЦЬ

Паўночнае ззянне ў Вашай пошце

Падпішыцеся на рассылку і заставайцеся ў курсе новых фестывальных паказаў і праектаў.
АРГАНІЗАТАР
ПРЫ ФІНАНСАВАЙ ПАДТРЫМЦЫ
ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ