У Брусэлі сабраліся самыя бліскучыя розумы еўрапейскіх краін: былыя кіраўнікі дзяржаў, высокапастаўленыя чыноўнікі, саветнікі, перакладчыкі, а таксама сем'і ўсіх гэтых людзей. Разам яны складаюць нейкую асобную планету, якая кіруецца адмысловымі законамі і карыстуецца новымі шляхамі зносін. Гэта месца высокай канцэнтрацыі моцы і камфорту.
Трывога, якую выклікалі напады на Брусель у 2016 годзе, застала ўсіх неспадзеўкі, і пытанне, ці варта заставацца на «планеце Брусель», паўстае ўсё часцей. Навіны пра Брэксіт толькі ўзмацнілі ўзрушэнне ў агульнапрынятым цэнтры Еўропы.
Брусель больш не ўспрымаецца як месца на мапе, сёння гэта ахутаны міфамі цэнтр, дзе выносяцца рашэнні адносна будучыні Еўропы.