У часы, калі беларускія творцы здымаюць фільмы ва ўмовах рознага роду абмежаванняў, звязаных з эміграцыяй, недахопам фінансавання або ўнутранай самацэнзурай, — ім асабліва важна быць пачутымі. Кінафестываль «Паўночнае ззянне» імкнецца быць пляцоўкай і трыбунай для галасоў беларускіх рэжысёрак і рэжысёраў.
Сёлетні Беларускі конкурс уключае 14 фільмаў. Большасць стужак — малабюджэтныя карціны, але ўсе яны — гэта вельмі сумленныя праекты з беларускім кодам, звернутыя да гледача. Усе яны з'яўляюцца свайго роду запрашэннем задумацца і падыскутаваць пра нашае нядаўняе мінулае, сучаснасць і будучыню.