Фільм Беларускага Свабоднага тэатра «У адзіночку» вывучае экзістэнцыйны боль Украіны з нечаканай перспектывы: вачамі адной з найбольш камерцыйна паспяховых фігур украінскага шоу-бізнесу.
У Андрыя Хлывнюка, саліста хіп-хоп- і рок-гурта «Бумбокс», мільёны верных фанатаў, якія захапляюцца ім як аўтарам песень і сэкс-сімвалам, але нічога не ведаюць пра яго неспакой на сэрцы, выкліканы палітычнай нестабільнасцю і ваеннай агрэсіяй на яго радзіме. Музыка знаходзіць сабе місію — апавядаць свету пра вайну на ўсходзе Украіны, якая ідзе з 2014 года, і матываваць фанатаў далучацца да яго барацьбы. Пакуль напружаныя стасункі Расеі і Украіны захопліваюць першыя старонкі сусветных СМІ, Андрый выкарыстоўвае сваю славу, каб павярнуць сафіты да няўстойлівай незалежнасці, за якую б'ецца Украіна.
Адна з сюжэтных ліній дакументальнай стужкі — наведванне Андрыем спектакляў Беларускага Свабоднага тэатра ды разважанні пра Беларусь і магчымасць пратэснай творчасці. Як змяняюцца стасункі з фанатамі, калі паміж вамі палітычнае раздзяленне?
Што павінна адбыцца, каб мастацтва стала правадніком для выказвання палітычнай пазіцыі? Шлях Андрыя Хлывнюка, саліста ўкраінскага хіп-хоп- і рок-гурта «Бумбокс», да палітычнай свядомасці — вачыма Беларускага Свабоднага тэатра