Экспертная рада
Экспертная рада кінафестывалю «Паўночнае ззянне» — гэта міжнародны дарадчы камітэт, скіраваны на абмен ідэямі.
Разам з сябрамі Рады мы будзем шукаць новыя магчымасці і фармаваць стратэгіі для развіцця «Паўночнага ззяння», яго канцэпцыі і інфраструктуры, у тым ліку на карысць беларускай кінаіндустрыі ў цэлым.
1
Рада складаецца з міжнародных і беларускіх экспертаў і экспертак у галіне кіно, прадзюсавання, арт-менеджменту і не толькі.
2
Колькасць сяброў рады можа змяняцца і павялічвацца. Рада збіраецца заснавальніцай кінафестывалю Воляй Чайкоўскай некалькі разоў на год анлайн і афлайн на закрытыя стратэгічныя сустрэчы.
3
Экспертная рада будзе адыгрываць важную ролю там, дзе патрабуецца знешняя экспертыза: у пытаннях развіцця фестывалю, вырашэння праблем з фінансаваннем, падтрымкі ключавых (тэхнічных) пераўтварэнняў унутры арганізацыі, наладжвання партнёрскіх стасункаў з іншымі міжнароднымі кінафестывалямі, забеспячэння ўстойлівасці, павелічэння аўдыторыі і вырашэння пытанняў бяспекі і крызісных сітуацый у дачыненні да агульнай бяспекі каманды, якая знаходзіцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі.