Рэжысёр стужкі Мікіта Лаўрэцкі і ягоная дзяўчына Вольга падтрымліваюць дысфункцыйныя стасункі на працягу апошніх 8 гадоў. У фільме яны граюць выдуманых Мікіту і Вольгу, якія толькі што сустрэліся. Ці можа нешта пачацца нанова ў канцы гэтай гісторыі? Імправізаваная размова акцёраў — гэта падстава не толькі прааналізаваць гісторыю іх адносінаў, але і зразумець іх месца ў гісторыі Беларусі. Мікіта Лаўрэцкі, адзін з вядучых галасоў новага беларускага кіно, і яго горка-салодкае разважанне пра сваю краіну, па-майстэрску знятае Юліяй Шатун за адзін дубль, сёлета перамаглі на кінафестывалі Doclisboa ў Лісабоне.
Кінематаграфічная спроба пераадолець асабістыя траўмы, якія прывялі да таксічнага рамантычнага партнёрства, што, у сваю чаргу, мусіць трансфармавацца у нешта іншае