Музычная казка пра каханне, адвагу і гармонію з прыродаю – сучаснае прачытанне нарвежскай легенды аб прынцы-мядзведзю
85 хв.
Анімацыя
8 ЛІСТАПАДА, 16:30 варшава, к/т Kinoteka
Анімацыйны мюзікл прапануе новы погляд на старажытную нарвежскую легенду аб прынцу, ператворанага ў мядзведзя, і ягоную чароўную гісторыю кахання. Смелая Ліў (агучвае Крыстынэ Куят Торп з фільмаў «Дзiця-нiндзя» і «Хворая дзяўчына»), якая марыць пакінуць свой родны лес, выпраўляецца ў горы, дзе сустракае велічнага белага мядзведзя Квітэб'ёрна. Паміж дзяўчынай і загадкавым мядзведзем узнікае цёплая дружба, але хутка высвятляецца, што Квітэбʼёрн – закляты прынц Валемон, які апынуўся ў палоне злой чараўніцы. Ліў давядзецца знайсці смеласць, каб зламаць чары і дапамагчы сябру вярнуцца ў чалавечае аблічча. Сцэнар напісала славутая дзіцячая пісьменніца Мая Лундэ: яна сумясціла класічныя казачныя матывы з сучаснымі тэмамі выбару, адказнасці і клопату аб прыродзе.