На адлегласці мы можам размаўляць, але нам вельмі лёгка згубіцца.
На адлегласці мы можам глядзець адно аднаму ў вочы, але праз шыльду экрана.
На адлегласці мы можам плакаць, але не можам вылечваць нашыя самыя балючыя раны.
Адлегласць прымушае востра адчуваць страту, непражытае, неадрэфлексаванае.
На адлегласці час змяняе хаду, блытаюцца часавыя паясы, мовы, кірыліца і лацінка.
На адлегласці перастаём пераводзіць беларускія рублі ў еўра і наадварот.
На адлегласці паміж намі крымінальныя справы, параноя і празмерная асцярожнасць.
Мы падзеленыя на тых,
хто з'ехаў,
і тых,
хто застаўся.
Хаця мы ўсё яшчэ, як і раней, адзін бясстрашны народ.
На адлегласці слова «Мінск» — для некага настальгічны трыгер,
А для некага настальгію выклікае адсутнасць візы ў сінім пашпарце.
Так ці інакш на адлегласці мы стараемся быць уважлівымі:
Калі перасякаем мяжу ці калі посцім нешта ў сацсетках.
На адлегласці мы можам паспачуваць, але не можам вылечваць самыя балючыя раны.
Увага. Дзверы адчыняюцца. Перад вамі — адлегласць.
Узважваем кожнае слова, стараемся быць справядлівымі і менш радыкальнымі.
Уважлівымі да мінулага і да будучыні, да тых, хто побач, і тых, каго мы даўно не бачылі.
Хіба толькі праз шыльду экрана.
На адлегласці нас паглынаюць сумневы, зацягвае калаўрот
Адрозненняў і параўнанняў, розніцы меркаванняў.
На адлегласці мы не можам абдымацца, дакранацца, адчуваць еднасць.
На адлегласці пахі становяцца недаступнымі.
Але становіцца даступным раздражненне, злосць, зайздрасць.
У абодвух кірунках,
і тут, і там,
а таксама на прапускных пунктах
Катлоўка, Каменны Лог і іншых.
На адлегласці мы шукаем адказы, але пытанні знаходзяць нас з большай лёгкасцю.
На адлегласці нам складана змірыцца з гэтай шэрай будзённасцю,
Заснавальніца і дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне»